БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам

16.06.2026 / 08:00

Nashaniva.com

У Венгрыі парламент падтрымаў папраўку да Канстытуцыі, якая ўстанаўлівае максімальны дапушчальны тэрмін знаходжання на прэм’ерскай пасадзе і не дазволіць вярнуцца Віктару Орбану, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Венгерскі парламент 15 чэрвеня падтрымаў змяненні ў асноўны закон, якімі абмяжоўваюць магчымы тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра васьмю гадамі — у тым ліку з перапынкамі.

Правіла будзе распаўсюджвацца на ўсіх асоб, якія займалі прэм’ерскую пасаду з 2 мая 1990 года — значыць, і на экс-прэм’ера Віктара Орбана, зачыняючы яму патэнцыйны шлях да вяртання пасля 16 гадоў улады.

У яго партыі «Фідэс» крытыкуюць папраўкі за «персанальную заангажаванасць» і «зваротную сілу» ды адзначаюць, што такіх правілаў няма ні ў адной з парламенцкіх дэмакратый у Еўропе.

Раней парламент Венгрыі прагаласаваў за скарачэнне заробкаў дэпутатаў на 40%.

У мінулыя выхадныя на з’ездзе «Фідэс» Орбана пераабралі старшынёй партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула