БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»

15.06.2026 / 22:38

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія» выказаў меркаванне, што жорсткая пазіцыя так званай «еўратройкі» — Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі — у дачыненні да Расіі звязаная з перамоўнай тактыкай перад магчымымі мірнымі перамовамі.

Аляксандр Лукашэнка з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Лукашэнка згадаў сустрэчу ў Лондане лідараў гэтых трох краін з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, па выніках якой было прынята сумесная заява з пяці пунктаў. Паводле Лукашэнкі, агучаныя там патрабаванні з’яўляюцца непрымальнымі для Расіі.

«Класіка. Заўсёды ў пачатку дыялогу, калі яны гэтага хочуць, а, відаць, еўрапейскія дзяржавы ўжо схіляюцца да гэтага, на перамовах задаеш самую высокую планку, каб потым можна было ад гэтага адступіць», — адзначыў ён.

На думку Лукашэнкі, такая пазіцыя можа быць пачатковым этапам перамоўнай стратэгіі. Ён таксама заўважыў, што і расійская пазіцыя першапачаткова была сфармулявана ў максімальна жорсткім выглядзе.

«Расійская пазіцыя таксама максімальная, яна была заяўлена. Але цяпер трэба сесці за стол перамоў і зблізіць гэтыя пазіцыі. А каб зблізіць пазіцыі, трэба ісці на кампраміс. Калі мы хочам скончыць гэтую вайну — адзін бок і другі», — прымірэнча заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Лукашэнка прызнаў, што Расія ва Украіне не дасягнула мэтаў. Патлумачыў гэта тым, што Пуціна падманулі Ватыкан і яўрэйскае лобі

Каментары да артыкула