БЕЛ Ł РУС

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ

15.06.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Дэбютанты турніру з невялікай астраўной афрыканскай дзяржавы і з прыемным беларускаму воку нацыянальным сцягам здолелі адабраць балы ў дзейных чэмпіёнаў Еўропы — сустрэча закончылася нулявой нічыёй.

Футбалісты Каба-Вэрдэ радуюцца свайму дасягненню. Фота: AP Photo/Erik S. Lesser 

Зборная Іспаніі, як і належала ёй паводле статусу, амаль увесь матч валодала перавагай: іспанцы кантралявалі мяч 74% часу, нанеслі 27 удараў па варотах спаборніка супраць шасці ў Каба-Вэрдэ, а таксама падалі 11 вуглавых. Аднак футбалісты афрыканскай зборнай усё ж такі выстаялі ў абароне і не дазволілі фаварыту матчу ніводнага разу забіць.

Для каманды Каба-Вэрдэ, якая мае насельніцтва ўсяго каля 583 тысяч чалавек, гэта першы ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату свету і адпаведна першы бал, здабыты на мундыялях.

Пры гэтым зорны нападнік зборнай Іспаніі Мікель Аярсабаль за першыя 30 хвілін матча ўвогуле ні разу не дакрануўся да мяча. І гэта прытым, што перад турнірам яго называлі адным з галоўных прэтэндэнтаў на званне найлепшага бамбардзіра чэмпіянату.

Чытайце таксама:

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету

Каментары да артыкула