БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

15.06.2026 / 18:34

Nashaniva.com

У Полацкім раёне чацвёрты дзень працягваюцца пошукі мужчыны, які знік падчас падводнай рыбалкі. Пра гэта паведамілі ў Таварыстве ратавання на водах.

Мужчына 1978 года нараджэння 11 чэрвеня адправіўся на падводнае паляванне на возера Вядзета і пасля гэтага не вярнуўся. З таго часу выратавальнікі Полацкай ратавальнай станцыі АСВОД праводзяць пошукавыя работы.

Пошукі ўскладняюцца цяжкадаступнай мясцовасцю. Возера Вядзета размешчана сярод лясоў і балот, а да мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ад яго каля 450 метраў. Берагі вадаёма нізкія, месцамі забалочаныя і густа зарослыя лесам.

Пошукавая аперацыя працягваецца, інфармацыі пра месцазнаходжанне мужчыны пакуль няма.

Чытайце таксама:

У Глускім раёне знайшлі цела мужчыны, які знік у лесе яшчэ летась

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Лепельскім раёне ўзялі пад варту браканьера-рэцыдывіста

Каментары да артыкула