БЕЛ Ł РУС

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю

14.06.2026 / 08:57

Міраслаў Яноўскі

Пакуль самы вогненны матч чэмпіянату.

Нестары Іранкунда дае майстар-клас туркам. Фота: Richard Heathcote / Getty Images

На 27‑й хвіліне лік адкрыў ураджэнец Танзаніі Нестары Іранкунда — рыхтык бразілец Вінісіюс Жуніёр, ды яшчэ ў жоўта-зялёнай форме.

Іранкунда гуляе за «Уотфард» з другога англійскага дывізіёна, які ў свой час купіў і быў дырэктарам сэр Элтан Джон.

Потым Турцыя 60 хвілін атакавала вароты Аўстраліі, тыя мужна і талкова адбіваліся, а найбольш геройстваваў галкіпер «Мельбурна» Патрык Біч.

А на 75‑й хвіліне адбылася контратака «сокеруз», і Конар Меткалф з «Санкт-Паўлі», што пакідае Бундэслігу, з 25 метраў пацэліў у варожую браму — 2:0.

У наступным туры ў гэтай групе 19 чэрвеня згуляюць Аўстралія з ЗША, а Турцыя з Парагваем 20 чэрвеня.

Нагадаем, што ўчора ЗША з буйным лікам выйгралі ў Парагвая 4:1.

Сёння на чэмпіянаце свету пройдуць яшчэ два матчы: Германія — Кюрасаа (20:00) і Нідэрланды — Японія (23:00).

Чытайце таксама:

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

«Нью-Ёрк Нікс» выйграў чэмпіянат НБА

Каментары да артыкула