У Мінску мужчына скраў садовую канапу, каб здаць яе на металалом
55‑гадовы мінчук вынес садовую канапу з дваровага палісадніка, каб здаць яе на металалом. Аднак ажыццявіць свой намер ён не паспеў — яго знайшлі супрацоўнікі міліцыі.
У міліцыю звярнуўся 37‑гадовы жыхар сталіцы. Ён расказаў, што ягоная жонка ўпарадкавала палісаднік каля дома і паставіла там канапу для адпачынку. Праз некаторы час мэбля знікла.
Падчас расследавання высветлілася, што падазраваны спачатку заўважыў прыгожы кветнік, а пасля звярнуў увагу на канапу і вырашыў забраць яе сабе. Кошт скрадзенай маёмасці склаў больш за 150 рублёў.
Мужчына прызнаў сваю віну. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
У Салігорску мужчына пагарэў на крадзяжы хатняга варэння
У Ашмянскім раёне мужчына скраў трактар і завяз на ім у балоце
Мінчук скраў куртку і красоўкі ў дзіцячай стаматалогіі і ў абноўках пайшоў у міліцыю