БЕЛ Ł РУС

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

13.06.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ, што ў 2026 годзе абітурыентам варта чакаць росту прахадных балаў у беларускія ўніверсітэты.

Андрэй Іванец. Фота: БелТА

Гэта звязана з тым, што сёлета павялічылася колькасць выпускнікоў, якія атрымалі 100 балаў на экзаменах, а сярэднія вынікі па ўсіх прадметах павысіліся прыкладна на два-тры балы.

Паводле слоў міністра, такая сітуацыя сведчыць пра тое, што конкурс у вышэйшыя навучальныя ўстановы будзе больш высокім, а для паступлення на папулярныя спецыяльнасці спатрэбяцца лепшыя вынікі.

У той жа час у 2026 годзе у Беларусі павялічылі колькасць бюджэтных месцаў больш чым на тры тысячы. Дадатковыя месцы з’явяцца перш за ўсё на медыцынскіх, эканамічных, інжынерных і аграпрамысловых спецыяльнасцях, бо менавіта гэтыя напрамкі сёння лічацца найбольш запатрабаванымі ў эканоміцы і грамадстве.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі абітурыенты атрымаюць вынікі тэстаў

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Каментары да артыкула