БЕЛ Ł РУС

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы

12.06.2026 / 18:42

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале Групы цяжкага ўзбраення «Тэрор» з'явіліся фота, на якіх паказана, як байцы падраздзялення адаптуюцца да ўмоў вядзення сучаснай вайны, якія мяняюцца літаральна на вачах.

«Вайна дыктуе свае правілы. Мы, як і багата іншых спецыялістаў, адаптуемся да яе рэалій. Немагчыма паспяхова апераваць на тэатры ваенных дзеянняў, калі ты абмежаваны ў сродках і, тым болей, навыках. Разнапланавасць у задачах: выведка, лагістыка і, вядома ж, «ударка» — забралі на сябе БПЛА.

Яшчэ ўзімку большасць нашага калектыву прайшла навучанне на кіраванне ўдарнымі дронамі. А ўжо пачынаючы з вясны, мы выконваем баявыя задачы з іх выкарыстаннем. Цяпер не толькі мінамёты, РСЗВ, іншыя буйнакаліберныя сродкі падаўлення расейскай навалачы, але й «смерць з нябёсаў» у нашых руках.

На фота вы бачыце аператараў і працоўныя працэсы ад пачатку навага вітка нашага шляху.

Чытайце таксама:

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома

Каментары да артыкула