БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы

11.06.2026 / 08:11

Міраслаў Яноўскі

Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.

Мігель Дыяс-Канель кіруе Кубай з 2018 года, хоць па звестках моцны ўплыў на палітыку працягвае аказваць 94‑гадовы Рауль Кастра Фота: Emilio Flores / Anadolu via Getty Images

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяса-Канеля, пішуць амерыканскія СМІ.

Аднак канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп, дадаў ён.

Хмары над Кубай згусціліся пасля таго, як ЗША захапілі 3 студзеня ў Каракасе Нікаласа Мадура і яго жонку, а потым нанеслі ўдар па Іране. 

Топ-чыноўнікі ў Вашынгтоне неаднаразова заяўлялі, што Куба — наступная, на каго звернуць увагу ЗША.

Вашынгтон мае намер дамагчыся змены палітычнага рэжыму на Кубе і будзе займацца гэтым пасля завяршэння вайны з Іранам, заявіў на мінулым тыдні Дональд Трамп.

«У нас вельмі добрыя планы ў адносінах да Кубы. Я думаю, нам давядзецца пазбавіцца рэжыму, які быў вельмі жорсткім, вельмі непрыемным. Мы разбяромся з Ісламскай Рэспублікай Іран, і як толькі гэта будзе зроблена, па дарозе назад мы на кароткі час спынімся, каб заняцца гэтым. Мы хочам ім дапамагчы», — сказаў кіраўнік Белага дома падчас размовы з журналістамі.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай

Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі

Каментары да артыкула