БЕЛ Ł РУС

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

8.06.2026 / 22:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас сённяшняга прыпынку ў аэрапорце Кішынёва пры вяртанні з Вялікабрытаніі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і зяцем Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам.

Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Па словах украінскага лідара, гэтая размова была «вельмі пазітыўнай». Ён падзякаваў амерыканскаму боку за гатоўнасць ужо ў найбліжэйшыя тыдні актыўна працаваць над прасоўваннем дыпламатычных намаганняў дзеля спынення расійска-ўкраінскай вайны.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што, нягледзячы на вялікую міжнародную ўвагу да сітуацыі вакол Ірана, пытанне дасягнення міру ў Еўропе таксама застаецца на парадку дня.

Падчас размовы бакі абмеркавалі перспектывы ў кантэксце саміту G7 і іншых міжнародных мерапрыемстваў, запланаваных на чэрвень. Украінскі прэзідэнт таксама праінфармаваў суразмоўцаў пра ацэнкі Кіева адносна пазіцыі Масквы.

Зяленскі падзякаваў прадстаўнікам ЗША за падтрымку Украіны, павагу да ўкраінскага народа і станоўчую ацэнку ўкраінскай пазіцыі на перамовах.

Чытайце таксама:

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна

Каментары да артыкула