БЕЛ Ł РУС

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі

6.06.2026 / 23:19

Nashaniva.com

Расія апошнім часам павялічыла колькасць атак беспілотнікамі, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі або ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Разам з тым Андрэй Дземчанка адзначыў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі няма значнай колькасці расійскіх войскаў, а таксама не зафіксавана перакіданне дадатковых падраздзяленняў, якое магло б сведчыць пра падрыхтоўку новага маштабнага наступу на Украіну з паўночнага напрамку.

Паводле яго слоў, украінскі бок, аднак, працягвае лічыць пагрозу з боку Беларусі актуальнай. Сярод магчымых рызык называюцца як імавернасць паўторнага ўварвання ў іншым фармаце, так і магчымыя правакацыі на мяжы з мэтай адцягнуць украінскія сілы ад іншых участкаў фронту.

Асобна Дземчанка адзначыў, што Расія працягвае ціснуць на Беларусь, спрабуючы дамагчыся яе больш актыўнага ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Каментары да артыкула