БЕЛ Ł РУС

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі

6.06.2026 / 20:55

Станіслаў Покуць

Прапагандыст і актывіст камуністычнай партыі Пётра Пятроўскі ў эфіры Беларускага радыё паразважаў пра «адраджэнне сяла» і выклаў свае арыгінальныя погляды на тое, што рабіць з апусцелымі вёскамі і рэшткамі іх карэнных жыхароў. 

Пётра Пятроўскі. Фота: «Наша Ніва»

«Мая думка — можа і не трэба трымаць вёскі па тры чалавекі? Вось у нас ёсць аграгарадкі. Гэта павінны быць такія акумулятыўныя цэнтры. Туды трэба звозіць насельніцтва. А вёскі гэтыя можна адрэстаўраваць…», — выкладае свае ідэі Пятроўскі.

Посмотреть в Threads

У гэтым месцы яго перабілі і папрасілі патлумачыць, што ён разумее пад словам «звозіць». 

«Ну паглядзіце, яны выміраюць. Там хто — пенсіянеры. Ці можам мы пенсіянераў у аддаленых вёсках пакідаць увогуле? Гэта эфектыўна? На мой погляд, не вельмі эфектыўна», — тлумачыць прапагандыст.

Ад заўвагі ж, што пажылы чалавек усё ж такі жыве ў сваёй хаце, дзе ў яго карані, і ён яўна жадаў бы на радзіме сваё жыццё і дажыць, Пятроўскі адмахваецца:

«Карані, не карані… Чаму б яму не пераехаць у аграгарадок, дзе ёсць фельчарскі пункт?»

Прытым ён пагаджаецца, што гэта ідэя не ўсім спадабаецца, але:

«Што нам застаецца рабіць? Пакідаць старых на хутарах аддаленых, куды хуткая медыцынская дапамога не праедзе зімой ці ў нейкі вяснова-асенні паводкавы сезон?.. Трэба тут вельмі моцна рацыяналізаваць».

Апусцелыя ж вёскі, ачышчаныя ад карэннага насельніцтва, ён прапануе рэстаўраваць і рабіць у іх гіганцкія аграсядзібы, «цэнтры адпачынку ў этнаграфічным стылі». 

Чытайце таксама:

Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА

Прапагандыст Пётра Пятроўскі пераапрануўся

Пятро Пятроўскі хоча, каб у Мінску паставілі помнік Сталіну

Каментары да артыкула