БЕЛ Ł РУС

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ

3.06.2026 / 15:33

Nashaniva.com

Да бацькоў аднаго з выпускнікоў, якія пражываюць у буйным горадзе, прыйшлі два чалавекі, што прадставіліся супрацоўнікамі КДБ.

Крыніца Mayday team падзялілася, як у яе знаёмых прайшоў вобшук па крымінальнай справе за супрацоўніцтва з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

Да бацькоў аднаго з выпускнікоў, якія пражываюць у буйным горадзе, прыйшлі два чалавекі, што прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Пры гэтым ніякіх дакументаў яны не паказалі, а імёны і прозвішчы называць адмовіліся.

Бацькам адразу далі зразумець, што вобшук праводзіцца ў межах крымінальнай справы за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем» (арт. 361 КК РБ). Прычынай стаў выпуск іх дзіцяці пасля навучання ў ЕГУ.

Сам вобшук праходзіў у спакойнай манеры, вёўся адпаведны пратакол. Аднак пасля заканчэння аператыўнага дзеяння ніякія дакументы на рукі бацькам выдадзеныя не былі.

Акрамя таго, сілавікі запатрабавалі, каб выпускнік даслаў ім у электронным выглядзе копію дыплома, які пацвярджае заканчэнне навучання ва ўніверсітэце — у такім выпадку малады чалавек нібыта пазбегне пакарання.

Учора стала вядома, што па ўсёй Беларусі пракацілася хваля вобшукаў у сваякоў людзей, якія вучыліся ў ЕГУ. Гэта стала працягам рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у дачыненні да ВНУ: у сярэдзіне красавіка 2026 года Вярхоўны суд краіны ўнёс ЕГУ ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Чытайце таксама:

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых

Некалькі выкладчыкаў ЕГУ з прызнаннем універсітэта экстрэміcцкай установай спынілі супрацоўніцтва

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Каментары да артыкула