БЕЛ Ł РУС

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

29.05.2026 / 19:01

Nashaniva.com

Расія прасоўвае ўніфікацыю забараняльных збораў на ўвоз замежных машын ва ўсім ЕАЭС, спрабуючы абараніць ад канкурэнцыі свой «АўтаВАЗ», але нават Аляксандр Лукашэнка асмеліўся за гэта яе адкрыта пакрытыкаваць.

Аляксандр Лукашэнка ў Астане. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Кожны закрыўся так, што мыш не праскочыць. Стаўкі ўтылізацыйных збораў хутка перавысяць кошт саміх машын… Навошта мы гэта робім, пра які саюз можна гаварыць?» — заявіў Лукашэнка, выступаючы на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце ў Астане.

Пры гэтым ён нагадаў, што пры стварэнні саюза гаварылі нібыта пра сумеснае прыцягненне інвестыцый у развіццё кампанентнай базы.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў гэтае выказванне:

«Гэта пазіцыя Аляксандра Рыгоравіча, яе таксама ўсе паважаюць. Не ўсе з намі згодныя. Гэта крытыка ў наш адрас. Так, і гэта падстава для працы міжбаковай і на шматбаковым узроўні».

У Расіі маштабнае павышэнне ставак утылізацыйнага збору і змяненне правіл яго разліку адбылося 1 снежня 2025 года. Пазней рашэнне аб павелічэнні ставак прыняў Казахстан. У Беларусі стаўкі ўтыльзбору выраслі на 7% у канцы красавіка 2026 года.

З 1 красавіка ў Расіі ўрэгулявалі ўвоз аўтамабіляў праз Беларусь, Казахстан, Арменію і Кыргызстан. Адзіная формула ўтыльзбору цяпер прывязаная да паказчыкаў Мінпрамгандлю, што ўплывае на канчатковы кошт машыны для пакупніка з Расіі. На пачатку мая Казахстан увёў «люстэркавы» ўтылізацыйны збор на аўтамабілі, якія імпартуюцца з Расіі.

Чытайце таксама:

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»

Стала вядома, як падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы

Каментары да артыкула