БЕЛ Ł РУС

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый

8.05.2026 / 16:53

Nashaniva.com

Калі нешта здарыцца, гледачы нічога не ўбачаць, сцвярджаюць крыніцы выданняў «ВЧК-ОГПУ» і Rucriminal.info.

Парад у Маскве летась. Фота Wikimedia Commons

У «жывы эфір» трансляцыя парада пойдзе з традыцыйнай затрымкай на некалькі хвілін. Калі штосьці падчас прапагандысцкага мерапрыемства здарыцца, гледачы на сваіх экранах нічога не ўбачаць, бо для падстрахоўкі падрыхтаваны запіс з рэпетыцыі парада на вайсковым палігоне ў падмаскоўным Алабіне, дзе створаны макет Краснай плошчы. Запіс там зроблены без паказу трыбун, і яго адразу ўключаць у выпадку надзвычайнага здарэння.

З гэтай жа самай мэтай былі ануляваныя акрэдытацыі на парад замежных СМІ, а здымкі расійскіх СМІ будуць праходзіць традыцыйную шматузроўневую цэнзуру.

Дапоўняць інфармацыйную абарону Крамля цалкам выключаныя ў гэты час мабільная сувязь і інтэрнэт.

Чытайце таксама:

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»

Каментары да артыкула