БЕЛ Ł РУС

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года

7.05.2026 / 17:53

Nashaniva.com

Мінскі гатэль Пекін, які быў закрыты з 1 студзеня 2026 года, адновіць працу 12 мая, заўважыла выданне Office Life.

Фота: beijinghotelminsk.com

Гатэль спыняў дзейнасць для рэканструкцыі сістэмы пажарнай бяспекі. Рашэнне пра яго закрыццё прымалі ў Кітаі, бо гатэль уваходзіць у кітайскую сетку BTS-Jianguo Hotels & Resorts.

Фота: toursoyuz.by

Першапачаткова планавалася, што рамонт зойме каля трох месяцаў, але насамрэч ён зацягнуўся на больш працяглы час.

Цяпер на сайце ўжо адкрыта браніраванне нумароў з 12 мая, а кошт адной ночы пачынаецца прыкладна ад 393 рублёў.

Прадстаўнікі гатэля паведамілі, што за час закрыцця там правялі комплекс будаўнічых і тэхнічных паляпшэнняў і цяпер завяршаюць апошнія падрыхтоўчыя работы перад адкрыццём.

Чытайце таксама:

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?

У Мінску пачнуць будаваць Цэнтр экстрэмальных відаў спорту

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро

Каментары да артыкула