БЕЛ Ł РУС

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору

7.05.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пацвердзіў, што будзе праводзіць уступную кампанію, аднак не плануе спецыяльных інфармацыйных актыўнасцяў для беларускіх абітурыентаў на фоне пагрозаў з боку беларускіх уладаў.

Як паведамілі «Белсату» ў ВНУ, універсітэт працягвае набор студэнтаў, бо там навучаюцца прадстаўнікі розных краінаў. У той жа час у ЕГУ адзначылі, што будуць улічваць пры гэтым дзеянні беларускіх уладаў.

«У ЕГУ навучаюцца студэнты з розных краінаў, таму прыёмная кампанія для патэнцыйных студэнтаў будзе арганізаваная. Аднак, улічваючы дзеянні беларускіх уладаў і магчымыя пагрозы для грамадзянаў гэтай краіны, універсітэт не плануе мэтанакіраваных мерапрыемстваў для беларускай аўдыторыі», — адзначаецца ў адказе ўніверсітэту для «Белсату».

Пры гэтым было адзначана, што ў агульнай камунікацыі студэнтам будуць раіць «вельмі адказна ацэньваць магчымыя рызыкі, звязаныя з рашэннямі іх дзяржаўных устаноў».

У ЕГУ падкрэсліваюць, што ўніверсітэт дзейнічае ў Літве і абаронены літоўскім і еўрапейскім заканадаўствам, і гэтая абарона распаўсюджваецца таксама на беларускіх грамадзян.

«Нагадваем, што ЕГУ працуе ў Літве, абаронены і ахоўваецца літоўскім і еўрапейскім заканадаўствам. Беларускія грамадзяне, якія легальна працуюць і вучацца ў Літве, таксама абароненыя літоўскім заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні.

ЕГУ працуе ў Вільні з 2004 года пасля закрыцця ў Менску і застаецца адным з ключавых адукацыйных цэнтраў для беларускіх студэнтаў.

Чытайце таксама:

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення

ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм»

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Каментары да артыкула