БЕЛ Ł РУС

Махляры зрабілі фальшывы сайт Нацбанка

28.04.2026 / 20:49

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Беларусі папярэдзіў грамадзян пра выяўлены ў інтэрнэце фальшывы сайт, які імітуе афіцыйны рэсурс рэгулятара.

Паводле інфармацыі банка, у даменнай зоне.by з’явіўся сайт, які сваім адрасам і знешнім выглядам вельмі падобны да сапраўднага сайта Нацбанка. Аднак кантактныя даныя там не адпавядаюць рэальным, а пераход па спасылках можа быць небяспечным.

У сувязі з ростам колькасці махлярскіх схем, дзе выкарыстоўваюцца назвы дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадзян заклікаюць быць асабліва ўважлівымі.

У Нацбанку нагадалі, што сапраўдны афіцыйны сайт размешчаны толькі па адрасе www.nbrb.by.

Таксама жыхарам раяць заўсёды правяраць адрас сайта ў радку браўзера і не адкрываць падазроныя спасылкі.

Чытайце таксама:

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў

У міліцыю за мінулыя суткі паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

Каментары да артыкула