БЕЛ Ł РУС

Выйшла новая кніга пра гродзенскія гістарычныя могілкі

27.04.2026 / 18:07

Nashaniva.com

Гродзенская фатографка і пісьменніца Святлана Несцярэнка выдала сваю ўжо другую гістарычную кнігу пра гродзенскія могілкі, піша тэлеграм-канал Hrodna 11:27.

Кніга «Гродненские ангелы. Гродненский католический некрополь» расказвае пра каталіцкую частку старых гродзенскіх могілак. Выдадзеная амаль два гады таму першая кніга расказвала, адпаведна, пра праваслаўную частку пахаванняў.

Прэзентацыя новага выдання прайшла ў капліцы на могілках 15 красавіка. Асобнікаў кнігі зусім няшмат, наклад сціплы.

Святлана Несцярэнка — вельмі актыўная гродзенка. Акрамя дзвюх кніг пра могілкі і гістарычнага рамана пра графа Міхала Валіцкага, яна таксама рабіла фота для апошняга выдання «Біяграфіі вуліц» і здымала кафляныя печы ў гродзенскіх камяніцах для магчымага будучага іх каталога.

Чытайце таксама:

У Гродне выйшла кніга пра авантурыста, які купіў палац у цэнтры горада за картачны выйгрыш

Выйшла кніга пра ўсе старажытныя дамы Гродна

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы

Каментары да артыкула