БЕЛ Ł РУС

У Мінску запусцяць на лініі 30 новых тралейбусаў-гармонікаў

23.04.2026 / 21:59

Nashaniva.com

У Мінску ў 2026 годзе плануюць істотна абнавіць грамадскі транспарт, зрабіўшы акцэнт на электратэхніцы. Усяго плануецца замяніць 164 адзінкі транспарту, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Выраб тралейбуса на заводзе «Белкамунмаш». Фота: «Мінск-Навіны»

Сярод новага транспарту — больш за 30 новых тралейбусаў-«гармонікаў», якія вырабіць беларускі завод «Белкамунмаш».

Пастаўкі новых тралейбусаў будуць адбывацца паступова: першыя машыны чакаюцца ўжо ў сярэдзіне года, а поўнае выкананне кантракту запланавана да кастрычніка.

Таксама ўвядуць новаўвядзенне для пасажыраў: у наземным транспарце з’явіцца сістэма кнопак для самастойнага адкрыцця дзвярэй. Яна пачне працаваць з 1 мая і будзе актывавацца толькі пасля поўнага спынення транспарту. Гэта дапаможа лепш захоўваць камфортную тэмпературу ў салоне.

Абнаўленне транспарту праводзіцца ў межах праграмы развіцця сталіцы да 2030 года і накіравана на павышэнне якасці і экалагічнасці перавозак.

Чытайце таксама:

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса

Каментары да артыкула