БЕЛ Ł РУС

Дырэктар мясакамбіната ўзяў хабар на амаль 9 тысяч еўра «за лаяльнасць»

23.04.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка аднаго з буйных мясакамбінатаў Брэсцкай вобласці і дырэктара прыватнай кампаніі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле версіі следства, з красавіка 2024 па красавік 2025 года кіраўнік мясакамбіната нібыта атрымаў ад прадпрымальніка больш за 8,8 тысячы еўра ў некалькі этапаў. Перадача грошай адбывалася падчас службовых камандзіровак у Мінску і Маскве — у гатэлях і рэстаранах.

Следчыя сцвярджаюць, што гэтыя сродкі былі «ўзнагародай за лаяльнасць»: за заключэнне дамоў на пастаўку харчовых дабавак дзяржаўнаму прадпрыемству, своечасовыя разлікі і агульнае супрацоўніцтва.

На маёмасць абвінавачаных коштам больш за 200 тысяч рублёў накладзены арышт. Кіраўнік мясакамбіната знаходзіцца пад вартай, а прадстаўнік прыватнай кампаніі — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Чаму цяперашняя тушонка захоўваецца толькі 2 гады, а ў савецкія часы ў разы даўжэй?

Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу

«Выдалі каўбасу, якую мы не ямо». Як на беларускіх прадпрыемствах віншуюць з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі

Каментары да артыкула