У мінскім метро зламаўся цягнік, стаяла цэлая лінія
У Мінску ўвечары 17 красавіка на кароткі час спыняўся рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі метро. Прычынай стала тэхнічная няспраўнасць аднаго з цягнікоў на станцыі «Аўтазаводская».
Састаў спыніўся з зачыненымі дзвярыма, прычым частка вагонаў знаходзілася ў тунэлі. Усе цягнікі на лініі атрымалі каманду чакаць, а пасажыры некаторы час заставаліся ў вагонах.
Пазней людзей вывелі з цягніка — дзверы давялося адчыняць уручную. Да няспраўнага саставу падалі іншы цягнік, каб адбуксіраваць яго.
Уся затрымка доўжылася каля 11 хвілін. Пасля гэтага рух на лініі быў адноўлены.
Чытайце таксама:
На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет
Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца
На станцыі метро «Маладзёжная» цягнік некалькі хвілін стаяў на платформе
У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў