БЕЛ Ł РУС

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці

16.04.2026 / 18:52

Nashaniva.com

Дзясятай скончанай амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам вайной стаў канфлікт паміж Ліванам і Ізраілем. Краіны нібыта дамовіліся пра дзесяцідзённае перамір'е, каб правесці перамовы. Пра гэта Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social.

Фота: AP/Rod Lamkey, Jr.

«У мяне толькі што адбыліся цудоўныя размовы з паважаным прэзідэнтам Лівана Жазэфам Аунам і прэм'ер-міністрам Ізраіля Бібі Нетаньяху. Гэтыя два лідары дамовіліся, што для дасягнення міру паміж іх краінамі яны афіцыйна пачнуць 10‑дзённае перамір'е а 17:00 па ўсходнім часе.

У аўторак прадстаўнікі дзвюх краін упершыню за 34 гады сустрэліся тут, у Вашынгтоне, з нашым паважаным дзяржаўным сакратаром Марка Рубіа. Я даручыў віцэ-прэзідэнту Джэй Дзі Вэнсу і дзяржаўнаму сакратару Рубіа, а таксама старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Дэну Разіну Кейну, працаваць з Ізраілем і Ліванам для дасягнення трывалага міру.

Для мяне было гонарам спыніць 9 войнаў ва ўсім свеце, і гэта будзе мая дзясятая, так што давайце, давайце зробім гэта!», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Рэжым у Іране змяніўся — прычым у горшы бок

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста

Каментары да артыкула