БЕЛ Ł РУС

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка

14.04.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Расійская прапагандыстка, кіраўніца тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян расказала пра свае асабістыя перажыванні пасля смерці мужа — рэжысёра і таксама прапагандыста Тыграна Кеасаяна.

Маргарыта Сіманьян пасля праходжання хіміятэрапіі. Скрыншот з відэа

Сіманьян заявіла, што не пахавала мужа ў звычайным разуменні. Паводле яе слоў, прах мужа зараз знаходзіцца ў доме — у спальні, на тумбачцы каля ложка.

«Мой кожны дзень пачынаецца з думкі пра яго і заканчваецца. Так хоць нешта ёсць са мной побач. Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам. А што ты мне прапануеш зрабіць? Схаваць гэта ў шафу? Я ж ведаю, што ён побач. Ведаю, што ён рады, што гэта так», — расказала яна.

Таксама яна расказала, што яны з Кеасаянам загадзя абмяркоўвалі, дзе будуць пахаваныя. Плануецца, што ў будучыні іх прах змяшаюць і змесцяць у спецыяльны шкляны саркафаг, які будзе ўсталяваны каля дома пад дрэвам.

«Дзе мы будзем ляжаць, мы дамовіліся даўным-даўно. У нас у доме, які мы будавалі пяць гадоў і нарэшце дабудоўваю цяпер ужо я, мы туды ўжо ўехалі, — там пінія пасаджаная. «Я буду ляжаць пад гэтай пініяй. І ты будзеш са мной побач». Я сказала: «Вядома, Тыграша, так і будзе».

І цяпер я будую шкляны саркафаг. Пакуль яго прах побач са мной, на тумбачцы пры ложку. Потым я папрашу мой прах і ягоны прах перамяшаць і паставіць у гэты саркафаг. І мы там будзем з ім, пад пініяй. Нічога ў гэтым няма сумнага», — заявіла прапагандыстка, якая цяпер лечыцца ад раку.

Муж Сіманьян, 59‑гадовы Тыгран Кеасаян, памёр у верасні мінулага года, перад тым праляжаўшы дзевяць месяцаў у коме. 

Чытайце таксама:

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка

Памёр расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян. Дзевяць месяцаў ён праляжаў у коме

«Хутка ўбачыце мяне ў парыках». Маргарыта Сіманьян заявіла, што лечыцца ад раку

«Мяне грохнуць на другі дзень». Прапагандыстка Сіманьян расказала, як хацела ехаць ваяваць — а пасля перадумала

Каментары да артыкула