БЕЛ Ł РУС

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк

10.04.2026 / 17:29

Nashaniva.com

У зняволенні ён правёў амаль тры гады.

Дзмітрый Сельвяструк. Фота: сацсеткі

Дзмітрыя Сельвеструка затрымалі 10 мая 2023 года. Яму прысудзілі тры гады калоніі паводле ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

33‑гадовага блогера накіравалі адбываць тэрмін у шклоўскую калонію №17.

Як стала вядома праваабаронцам, 7 сакавіка 2026 года мужчына выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Днямі Сельвяструк звярнуўся да падпісчыкаў свайго футбольнага тг-канала «Срэбранае стагоддзе»:

«Мне пакуль што вельмі цяжка ў сябе прыйсці, але я працую над гэтым. Па магчымасці сачыў за нашым футболам. Засмучаны, калі шчыра, але і пазітыву хапае».

Дзмітрыю 36 гадоў, ён былы супрацоўнік «Народнай газеты», дзе пісаў пра сацыяльныя тэмы і ІТ-індустрыю. Але ўжо шмат гадоў Сельвяструк звязаны са спортам: ён супрацоўнічаў з выданнем Football.by і мае ўласны тг-канал «Срэбранае стагоддзе. Футбол Беларусі».

Чытайце таксама:

Спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах

Каментары да артыкула