БЕЛ Ł РУС

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА

8.04.2026 / 23:03

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сёння сустрэцца з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ і абмеркаваць магчымы выхад ЗША з альянсу. Пра гэта на брыфінгу паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт, піша CNN.

Марк Рутэ і Дональд Трамп у студзені 2026 горда падчас абмеркавання пытання Грэнландыі. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Сустрэча павінна адбыцца ў Авальным кабінеце і Трамп разлічвае на адкрытую і шчырую размову. Паводле слоў ягонай прэс-сакратаркі, пытанне пра выхад ЗША з НАТА сапраўды будзе ўзнята падчас перамоў.

Раней Трамп ужо крытыкаваў саюзнікаў па альянсе. Ён лічыць, што яны не падтрымалі ЗША ў канфлікце з Іранам і ўвогуле не апраўдваюць чаканняў, хоць Амерыка выдаткоўвае вялікія сродкі на іх абарону. На думку амерыканскага прэзідэнта, НАТА дзейнічае нераўнапраўна: ЗША абараняюць іншых, але не атрымліваюць дапамогі ў адказ.

Таксама Трамп заяўляў, што сур’ёзна разглядае магчымасць выхаду краіны з альянсу. Ён адзначаў, што расчараванне ў НАТА ўзмацнілася пасля таго, як еўрапейскія краіны не падтрымалі яго пазіцыю ў розных пытаннях, у тым ліку адносна Грэнландыі, якую ён хоча адабраць у іншага члена НАТА — Даніі.

Візіт Рутэ ў Вашынгтон працягнецца некалькі дзён і праходзіць на фоне напружаных адносін паміж ЗША і НАТА.

Чытайце таксама:

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране

Каментары да артыкула