БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

26.03.2026 / 19:31

Nashaniva.com

26 сакавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 910 чалавек.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Алена Сафронава, Вольга Буланава, Дзмітрый Кавалёў, Віталь Цішчанка, Арцём Шманоўскі, Яўген Скараход, Віктар Антушэвіч, Сяргей Рабцаў, Аляксандр Манвелян, Сяргей Кузняцоў, Эдуард Мігун, Мацвей Баранаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 910 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне

Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

Каментары да артыкула