У «Беллегпраме» пахваліліся, што арыентуюцца на ўзоры з парыжскіх подыумаў
«Беллегпрам» пры стварэнні сваіх калекцый арыентуецца на сусветныя модныя тэндэнцыі, у тым ліку з парыжскіх подыумаў, але не капіруюць іх напрамую, а адаптуюць да паўсядзённага жыцця, паведаміла начальніца ўпраўлення гандлю і маркетынгу канцэрна Вольга Грабеня.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news
Па словах прадстаўніцы канцэрна, мода, якую паказваюць на вядучых паказах, звычайна даходзіць да шырокага спажыўца не адразу, а праз адзін-два гады. За гэты час яна становіцца больш практычнай і прыдатнай для звычайных людзей. Менавіта ў такім перапрацаваным выглядзе гэтыя тэндэнцыі выкарыстоўваюцца ў беларускіх калекцыях.
Дызайнеры «Беллегпрама», як сцвярджаецца, пастаянна сочаць за новымі напрамкамі: колерамі, тканінамі і фасонамі, і ўкараняюць найбольш актуальныя ідэі ў сваю прадукцыю.
Акрамя таго, падкрэсліваецца роля жанчын як асноўных спажыўцоў і тых, хто фарміруе попыт: іх густы і разуменне моды ўплываюць не толькі на выбар адзення ў сям’і, але і ў пэўнай ступені на рынак у цэлым.
Чытайце таксама:
У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў
Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»
Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»
Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму