БЕЛ Ł РУС

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

14.03.2026 / 18:54

Nashaniva.com

Сутнасць гэтай схемы: на рахунак чалавека раптоўна прыходзяць нейкія грошы. А праз некаторы час прыходзіць і паведамленне нібыта ад выпадковага адпраўніка: «Прабачце, памыліўся нумарам, вярніце, калі ласка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Пасля таго на чалавека могуць пачацца розныя формы ціску. Нібыта ўладальнік грошай плачацца, што яны яму тэрмінова патрэбныя, што яны крэдытныя і што ён ужо звярнуўся ў банк.

Калі чалавек паддаецца на ўгаворы і вяртае грошы назад, ён аказваецца ўцягнутым у махлярскую схему: гэтыя сродкі былі скрадзеныя з чужой карты, а ягоная карта выкарыстоўвалася як прамежкавае звяно.

Таму міліцыя раіць: атрымаўшы падобнае паведамленне, трэба адразу звяртацца ў свой банк і дзейнічаць толькі па іх інструкцыі.

Важна паведаміць пра схему сваякам, асабліва пажылым людзям — адна іх памылка можа прывесці да вялікіх праблем.

Чытайце таксама:

Мінчанка аддала аферыстам 19 тысяч рублёў, а потым па іх просьбе намалявала эмблему ведамства і стала кур’ерам

Пенсіянерка паверыла ў неіснуючы ўклад і перавяла ашуканцам усе свае зберажэнні

26‑гадовы мінчук узяў два крэдыты і асабістыя зберажэнні, каб зрабіць 23 пераводы на рахункі ашуканцаў

Каментары да артыкула