Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі
Падчас брыфінгу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў першыя тры дні баявых дзеянняў у рэгіёне Блізкага Усходу было выкарыстана больш за 800 ракет PAC-3 для сістэм Patriot. Пры гэтым ён падкрэсліў, што за ўвесь час вайны Украіна ніколі не мела такой колькасці ракет для адбіцця ўдараў.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images
Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што першыя суткі атак сталі шокавымі для краін рэгіёна. У такіх умовах, калі адбываюцца масіраваныя ўдары, усе выкарыстоўваюць усе даступныя сродкі — як ракеты PAC-2, так і PAC-3.
На думку Зяленскага, гэта звязана з недахопам адпаведнага баявога досведу, аднак цяпер гэты досвед ужо з’явіўся, і становіцца зразумела, што адных толькі сістэм Patriot недастаткова.
Таму Украіна прапануе атрымаць ракеты для сістэм Patriot у абмен на свае дроны-перахопнікі, прызначаныя для знішчэння беспілотнікаў «Шахед».
Зяленскі сказаў, што Украіна хацела б дамовіцца з некаторымі краінамі — як з тымі, пра якія можна гаварыць публічна, так і з тымі, пра якія нельга, — каб атрымаць неабходныя ракеты для Patriot і перадаць ім адпаведную колькасць перахопнікаў.
Паводле яго слоў, ён ужо абмеркаваў гэтую ідэю з украінскім вайсковым кіраўніцтвам.
Акрамя таго, Украіна гатовая дзяліцца сваім досведам барацьбы з беспілотнікамі і абароны інфраструктуры, у тым ліку нафтавай.
Чытайце таксама:
Мінабароны Азербайджана: Іран накіраваў чатыры беспілотнікі па Нахічэвані
«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля
У Катары праз спыненне паставак газу прыпынілі працу чатыры найбуйнейшыя прадпрыемствы
З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою