Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Прэзідыум Савета Міністраў вызначыў беларускую гастранамічную традыцыю, якая можа папоўніць спісы культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.
Дранікі. Фота: «Наша Ніва»
Для ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва прапанавана гістарычна-культурная каштоўнасць «Стравы з цёртай бульбы — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Беларусі».
Традыцыі прыгатавання страў з цёртай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі, прадстаўленым ва ўсіх шасці абласцях, і з 2022 года ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі (зафіксавана больш за 370 носьбітаў з 73 раёнаў).
Прапанова Рэспублікі Беларусь будзе накіраваная Мінкультуры ў ЮНЕСКА да канца сакавіка 2026 года.
Лічыцца, што гэта будзе садзейнічаць пашырэнню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэнню турыстычнай прывабнасці краіны і развіццю гастранамічнага турызму.
Чытайце таксама:
У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім
Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва
Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы
Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам