БЕЛ Ł РУС

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі

2.03.2026 / 17:44

Nashaniva.com

У лютым 2026 года ўпершыню з часу Курскай наступальнай аперацыі сілы абароны Украіны аднавілі кантроль над большай тэрыторыяй, чым здолеў захапіць праціўнік, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі.

Аляксандр Сырскі. Фота з яго тэлеграм-канала

За тры зімовыя месяцы, як сцвярджае Сырскі, было знішчана больш варожых салдат, чым праціўнік змог прыцягнуць у свае шэрагі.

Агульныя страты расійскіх войскаў, па яго звестках, за тры зімовыя месяцы склалі каля 92 850 чалавек забітымі і параненымі, што ў сярэднім складае 1031 чалавек у суткі.

Таксама за гэты перыяд праціўнік страціў 322 танкі, 430 баявых браніраваных машын, 2967 артылерыйскіх сістэм, 110 рэактыўных сістэм залпавага агню, 55 сродкаў супрацьпаветранай абароны, 5 самалётаў, 1 верталёт, 65 269 беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню, па адным караблі і падводнай лодцы, 11 927 адзінак аўтатэхнікі, 65 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

Таксама Аляксандр Сырскі паведаміў, што праводзяцца актыўныя выніковыя дзеянні на Аляксандраўскім і Гуляйпольскім кірунках. Нягледзячы на заявы расійскага кіраўніцтва, узмацняецца кантроль над Купянскам і скарачаецца колькасць варожых дыверсійных груп у горадзе. Таксама працягваецца стрымліванне праціўніка ў раёне Пакроўска-Мірнаградскай агламерацыі. 

Чытайце таксама:

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку

Каментары да артыкула