З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію», паведамляе прэс-служба ўрада.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Пастановай прадугледжваецца павелічэнне з 1 сакавіка 2026 г. цэн (тарыфаў), зыходзячы з падыходаў, прынятых пры размеркаванні прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры сумай 22,5 рубля або 0,5 базавай адзінкі паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.
Цана газу павялічваецца на 7,07% (падаражанне плацяжу за кошт росту тарыфу на гэту паслугу — 0,93 рубля).
Тарыфы на электраэнергію павялічваюцца на 7% (падаражанне плацяжу — 2,99 рубля).
Тарыфы на цеплаэнергію павялічацца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3% (падаражанне плацяжу — 3,12 рубля, у тым ліку на ацяпленне — 2,6 рубля, на гарачае водазабеспячэнне — 0,53 рубля).
Падаражанне 1 балона звадкаванага газу — 1,7 рубля.
Чытайце таксама:
«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»
Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?
У Мінску адрэгулявалі тарыфы на ЖКГ для насельніцтва на 2026 год