На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?
У Мінску самай папулярнай вуліцай для арэнды жылля на суткі стала вуліца Ігара Лучанка. Паводле звестак сэрвісу «Куфар Падарожжаў», менавіта там турысты часцей за ўсё спыняліся на начлег — за мінулы год каля 13 тысяч разоў, піша Office Life.
Вуліца Лучанка ў Мінску. Фота: Яндэкс Карты
Увогуле рынак пасутачнай арэнды працягвае расці: за год у Беларусі было забраніравана больш за 400 тысяч начэй у кватэрах.
Высокім попытам у сталіцы таксама карыстаюцца кватэры на вуліцах Пятра Мсціслаўца, Ніколы Тэслы, Белградскай і на праспекце Міру. Большасць з іх знаходзіцца ў новых мікрараёнах, пераважна ў комплексе «Мінск-Свет». Аналітыкі тлумачаць папулярнасць гэтай лакацыі вялікай прапановай, сучасным рамонтам і адносна даступнымі цэнамі.
У дзясятку самых запатрабаваных таксама ўвайшлі праспект Дзяржынскага, вуліцы Прытыцкага, Брацкая, Брылеўская і Аэрадромная. Пры гэтым турысты ахвотна выбіраюць і кватэры ў дамах старой забудовы — попытам карыстаюцца праспекты Незалежнасці і Пераможцаў.
У рэгіёнах таксама назіраецца рост цікавасці да пасутачнай арэнды. У Брэсце найбольш запатрабаваная вуліца Гогаля, у Віцебску — Маскоўскі праспект, у Гомелі — праспект Перамогі. У Гродне найбольш прапаноў на вуліцы Курчатава, а ў Магілёве — на праспекце Міру.
Чытайце таксама:
Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі
«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной
У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад
«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду