БЕЛ Ł РУС

Затрымалі іншаземца, які арганізоўваў нелегальную міграцыю пад прыкрыццём легальнага бізнэсу

24.02.2026 / 19:21

Nashaniva.com

Спецпадраздзяленне АМАП затрымала 30‑гадовага грамадзяніна адной з краін Цэнтральнай Азіі, які жыў у Гомелі і меў там два легальныя бізнэсы, паведаміла прэс-служба МУС.

Адзін з мігрантаў, які прыехаў нібыта на працу ў Беларусі

Паводле звестак сілавікоў, мужчына арганізаваў схему незаконнай міграцыі. Ён быў уладальнікам фірмы пасажырскіх перавозак, а пасля таксама фармальна пашырыў дзейнасць, нібыта заняўшыся пашывам адзення. Пад выглядам стварэння швейнай вытворчасці ён афармляў падробленыя дакументы для іншаземцаў і перадаваў іх у дзяржаўныя ўстановы.

Такім чынам, паводле версіі следства, мужчына забяспечыў атрыманне ўязных беларускіх віз для 20 мігрантаў, беручы з кожнага па 300 даляраў. Іншаземцы прыбылі ў Беларусь, жылі ў арандаваных кватэрах, але не працавалі і, паводле наяўнай інфармацыі, імкнуліся перабрацца ў краіны Еўрапейскага Саюза.

Арганізатар быў затрыманы пры ўдзеле АМАП. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Мігрантаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: большасць ужо самастойна пакінула краіну або была дэпартаваная, частка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Следчыя працягваюць высвятляць іншых магчымых удзельнікаў схемы.

Чытайце таксама:

Двое іншаземцаў пакінулі працу ў беларускага фермера, каб перабрацца ў Еўрасаюз

У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі

Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце

У Гомелі сагналі цэлую аўдыторыю замежных студэнтаў для публічнага судзілішча

Каментары да артыкула