БЕЛ Ł РУС

Арцём Радзькоў пакінуў пасаду галоўнага трэнера кіпрскага «Арыса»

10.02.2026 / 21:23

Nashaniva.com

40‑гадовы беларускі спецыяліст падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Арыса» (Лімасол) з вышэйшага футболнага дывізіёна Кіпра.

Football.by

Былая каманда Радзькова займае 5‑е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Кіпра.

Пад яго кіраўніцтвам клуб правёў 27 матчаў і здабыў 14 перамог, аднак каманда прайграла ў трох апошніх матчах, а таксама вылецела з Кубка Кіпра.

Арцём Радзькоў, які быў прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі ў 2022 годзе, узначаліў «Арыс» у маі мінулага года, змяніўшы іншага беларускага спецыяліста Аляксея Шпілеўскага, што перабраўся ў «Пары НН» (Расія).

Шпілеўскі трэніраваў «Арыс», які мае беларускі след, з 2022 года і прывёў каманду ў 2023 годзе ўпершыню да чэмпіёнства ў першынстве Кіпра.

Агулам беларускія спецыялісты працуюць галоўнымі трэнерамі ў вышэйшых дывізіёнах Казахстана, Расіі, Малдовы і Славеніі.

Чытайце таксама:

Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»

Каментары да артыкула