БЕЛ Ł РУС

Шматдзетнаму палітвязню дадалі да чатырохгадовага тэрміну яшчэ 8 месяцаў

9.02.2026 / 18:37

Nashaniva.com

Шматдзетнага бацьку і прадпрымальніка Паўла Кунцэвіча асудзілі па арт. 411 КК РБ «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», даведаўся Dissident.by.

Павел Кунцэвіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У 2024 годзе Паўла Кунцэвіча асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па ч. 3 арт. 361 КК РБ за «заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі». Рашэнне вынес Мінскі гарадскі суд 22 студзеня 2024 года. Пакаранне ён адбываў у калоніі №15 (Магілёў).

У 2025 годзе суд прызначыў Паўлу яшчэ 8 месяцаў зняволення па арт. 411 КК РБ, пасля чаго яго перавялі ў калонію № 8 (Орша).

Паўлу Кунцэвічу 39 гадоў. Ён мінчук, вучыўся на псіхолага ў Мінскім дзяржаўным інстытуце экалогіі імя Сахарава. Раней меў уласную гандлёвую кропку на Чэрвенскім рынку, апошнім часам зарабляў, робячы цяпліцы. У Паўла жонка і чацвёра дзяцей, якія чакаюць яго дома.

Артыкул 411 КК РБ выкарыстоўваецца як інструмент дадатковага ціску на палітвязняў і для падаўжэння тэрміну зняволення ўжо пасля вынясення асноўнага прысуду. Як мінімум 77 палітзняволеных у Беларусі падвергліся дадатковаму пакаранню па гэтым артыкуле.

Чытайце таксама:

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве

Наста Базар знайшла новую працу — будзе каардынаваць дапамогу экс-палітвязням

Каментары да артыкула