БЕЛ Ł РУС

Віктар Орбан назваў Украіну ворагам Венгрыі

7.02.2026 / 23:39

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан публічна назваў Украіну ворагам Венгрыі. Ён заявіў пра гэта падчас сустрэчы з актывістамі кіроўнай партыі «Фідэс» у горадзе Самбатхей. Асноўнай прычынай такой пазіцыі Орбан назваў дзеянні Украіны, якая, паводле яго слоў, настойвае на забароне паставак расійскага газу і нафты ў Еўропу.

Віктар Орбан. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

«Пакуль Украіна гэта робіць, Украіна, прашу прабачэння, з’яўляецца нашым ворагам. Украіна парушае нашы фундаментальныя інтарэсы, пастаянна патрабуючы і падбухторваючы Брусель да адключэння Венгрыі ад таннай расійскай энергіі. Той, хто гэта робіць, з’яўляецца не праціўнікам Венгрыі, а яе ворагам», — заявіў Орбан.

Таксама венгерскі прэм’ер выказаў незадаволенасць дзеяннямі Еўрапейскага саюза, сцвярджаючы, што Брусель нібыта плануе накіроўваць салдат ва Украіну пад сцягам ЕС. Орбан заявіў, што Венгрыя не хоча ўдзельнічаць у такіх ініцыятывах і не жадае бачыць венгерскую моладзь на вайне. Ён дадаў, што падобныя крокі, на яго думку, паступова набліжаюць Еўропу да больш шырокага ваеннага канфлікту з Расіяй.

Орбан лічыць, што ўкраінцам нельга дазваляць уступленне ў Еўрапейскі Саюз, хоць з Украінай і даводзіцца неяк супрацоўнічаць, бо яна суседняя краіна.

Чытайце таксама:

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану

Орбан: У найбліжэйшыя сто гадоў Венгрыя не дазволіць Украіне стаць членам ЕС

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа

Каментары да артыкула