«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз
Беларускі шоўмен Аляксандр Серыкаў працуе вядучым на тэлеканале ТНТ international. Сам сябе мужчына называе «бюджэтным Джоні Дэпам». Нядаўна ён вырашыў раскрытыкаваць мужчынскія касцюмы oversize, але ў выніку раскрытыкавалі Аляксандра.
Свой крык душы Аляксандр апублікаваў у Threads: «Накіпела. Як мужчына, які часта носіць касцюмы, у тым ліку і смокінгі, заўважу — ваш гэты оверсайз — поўная х*я і ўб*ва. Нават на поўных мужчынах добры падабраны касцюм будзе глядзецца стыльна і крута. І так, бро, не купляй сабе бульбяны мех — ідзі ў залу. І другое, што з*ла яшчэ мацней — красоўкі пад касцюм носяць толькі людзі без густу, вясельныя тамады і КВЗшнікі. Купіў касцюм — купі і туфлі. Прабачце за душнату, накіпела. Проста параўнайце два фота. На другім — я».
Допіс выклікаў рэзананс. Але абсалютная большасць каментатараў з шоўменам не пагадзілася. Самы папулярны каментар, які набраў 1,6 тысячы лайкаў, такі: «Дзякуй за фота! Мы наглядна ўбачылі, што ваша меркаванне суб'ектыўнае і не мае нічога агульнага з рэальнасцю. Гэта значыць, што хлопец у оверсайз на першым фота выглядае нашмат лепш, чым хлопец на другім».
Шмат хто палічыў, што касцюм Аляксандра не па размеры яму: «У*ва — гэта падстрэленыя рукавы на пінжаку, як на другім фота. Вы яго з выпускнога носіце і ніяк новы больш актуальны і па памеры не купіце?».
Адзін з каментатараў адзначыў, што Black Tie дарэчны не ўсюды і не заўсёды. «Ну дык давайце з такім падыходам усіх у камзолы і гульфікі, і чаравік парчовы з банцікам», — іранічна дадаў мужчына.
Асабліва ўважлівыя каментатары звярнулі ўвагу і на Apple Watch на руцэ вядучага — бо спартыўны гадзіннік не вельмі пасуе да класічнага касцюма.
Нехта не заленаваўся вывучыць сацыяльныя сеткі шоўмена: «Спакойна, людзі. Нам за стыль расказвае чалавек, які носіць кофту Betera».
Сам жа Аляксандр на крытыку, здаецца, пакрыўдзіўся. Ён піша, што яго касцюм сшылі на замову. А ў тых, каму падабаецца першае фота, няма густу і стылю.
Чытайце таксама:
6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва
Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?