БЕЛ Ł РУС

Ці маюць таксісты права адмовіць пасажырам з дзецьмі праз адсутнасць крэсла?

7.02.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Міністэрства транспарту і камунікацый сцвярджае адназначна: не могуць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У ведамстве адзначылі, што звароты з падобнымі скаргамі паступаюць даволі часта. Там нагадалі: перавозка пасажыраў таксі ажыццяўляецца на ўмовах публічнай дамовы і рэгулюецца законам аб аўтамабільным транспарце і перавозках.

Паводле правіл, кіроўца таксі абавязаны выконваць заказы, якія перадае дыспетчар або якія паступаюць праз электронныя сэрвісы. Пры гэтым перавозка дзяцей у таксі дазваляецца і без спецыяльных утрымліваючых прылад.

Такім чынам, адсутнасць аўтакрэсла або бустара не з’яўляецца законнай падставай для адмовы ў паездцы.

У Мінтрансе падкрэслілі, што неабгрунтаваная адмова ў перавозцы пасажыра лічыцца адміністрацыйным парушэннем і можа пацягнуць адказнасць паводле артыкула 18.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Чытайце таксама:

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Ці законна таксі павышаюць цэны падчас снегападу?

Каментары да артыкула