Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане
Падчас праходу амерыканскіх спартоўцаў стадыён «Сан-Сіра» запоўніўся шумам пагарды «бу!» і няўхвальным свістам. Ён дасягнуў піку, калі на вялікім экране з’явіўся віцэ-прэзідэнт ЗША.
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Негатыўна сустракалі таксама каманду Ізраіля. У той жа час 65 тысяч гледачоў, што запаўнялі трыбуны, захоплена віталі дэлегацыі Канады, Мексікі і еўрапейскіх краін.
Італія разам з Польшчай традыцыйна была краінай Еўропы з найлепшым стаўленнем да ЗША. Аднак апошнія апытанні грамадскай думкі выявілі, што і ў Італіі да амерыканцаў негатыўна ставяцца 60% насельніцтва. Гэта сталася пасля пераходу ЗША на двухсэнсоўную пазіцыю аб Украіне, паддобрыванне да Пуціна, хаатычнай змены тарыфаў для саюзнікаў і, асабліва, прэтэнзій на Грэнландыю.
Джэй Дзі Вэнс лічыцца адным з архітэктараў новага курсу Амерыкі.
Чытайце таксама:
У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ
Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах