БЕЛ Ł РУС

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай

6.02.2026 / 19:41

Nashaniva.com

Дырэктарам віленскага офіса будзе Дзяніс Кучынскі.

Аляксандр Дабравольскі, Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Паводле паведамлення прэс-службы Офіса Святланы Ціханоўскай, ён пашырае сваю дзейнасць у Польшчы.

На гэтым тыдні дэмакратычная лідарка пачала працу ў Варшаве, дзе неўзабаве адкрыецца новы офіс, які будзе функцыянаваць паралельна з офісам у Вільні.

Частка каманды пераедзе ў польскую сталіцу — найперш тыя супрацоўнікі, якія добра валодаюць польскай мовай і арыентуюцца ў мясцовым кантэксце. Сярод іх — галоўны дарадца Франак Вячорка і старшы дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Гэта, як мяркуецца, павінна ўмацаваць узаемадзеянне з Польшчай. Цяпер ідуць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і падрыхтоўка офіснай прасторы да пачатку працы.

Пры гэтым офіс у Вільні працягне сваю дзейнасць, захаваўшы рэгістрацыю і дыпламатычную акрэдытацыю. Святлана Ціханоўская адзначыла, што будзе рэгулярна наведваць Літву і лічыць Вільню важным дыпламатычным цэнтрам, а таксама адным з ключавых месцаў працы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.

Значная частка каманды, у тым ліку міжнародны дэпартамент, застанецца працаваць у Літве. Кіраўніком віленскага офіса прызначаны дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Дэкларуецца, што офіс працягне працу дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій, будзе займацца праблемамі беларусаў за мяжой і ўнутры краіны, прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі, падтрымліваць незалежныя медыя, культурныя і адукацыйныя праекты і спрыяць набліжэнню дэмакратычных зменаў.

Чытайце таксама:

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве

Прызначаны намеснік прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ва ўрадзе Ціханоўскай

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам

Каментары да артыкула