У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург
У Фінскім заліве адбыўся выбух на кантэйнеравозе MSC Giada III, які ішоў у Санкт-Пецярбург, піша The Insider.
Як паведамляецца, выбух адбыўся ў маторным адсеку. Ён выклікаў пажар, які распаўсюдзіўся на надбудову судна. На борце знаходзіліся 22 члены экіпажа — грамадзяне М’янмы і капітан, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Паводле інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Інцыдэнт здарыўся, калі судна дасягнула Неўскай губы. Паводле даных сэрвісу Starboard Maritime Intelligence, якія вывучыў The Insider, апошнія звесткі пра месцазнаходжанне судна былі перададзеныя каля 19:30 4 лютага, пасля чаго яно знікла з радараў. Раніцай 5 лютага MSC Giada III ужо з’явілася ў порце Санкт-Пецярбурга.
Пункцірныя лініі ў траекторыі руху судна або ненатуральныя ўчасткі шляху па сушы сведчаць на перашкоды пры перадачы даных
Канал «MNS | Москва» паведамляе, што судна было адбуксаванае ў порт. Для дапамогі яму накіравалі аварыйна-выратавальнае судна «Ратавальнік Караў» і ледакол «Сямён Дзяжнёў». Аднак паводле даных Starboard Maritime Intelligence, «Ратавальнік Караў» з вечара 4 лютага не пакідаў порт Санкт-Пецярбурга, а «Сямён Дзяжнёў» сапраўды знаходзіўся ў раёне меркаванага інцыдэнту днём 5 лютага.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты
У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў
Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей
Новы пакет санкцый супраць Расіі зацвердзяць у гадавіну пачатку вайны