Зяленскі: На полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што паводле афіцыйных звестак на полі бою загінулі каля 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў — як прафесійных, так і мабілізаваных. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю французскаму тэлеканалу France 2, піша выданне Le Monde.
Пахаванне вайскоўца Алега Баравіка ў горадзе Баярка Кіеўскай вобласці. 3 лютага 2026 года. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka
Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што застаецца таксама вялікая колькасць людзей, якіх ва Украіне лічаць зніклымі без вестак.
Год таму, у лютым 2025 года, Уладзімір Зяленскі называў нашмат меншую лічбу — каля 45 тысяч загінулых украінскіх вайскоўцаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, а колькасць параненых тады ацэньвалася прыкладна ў 390 тысяч.
Чытайце таксама:
У Абу-Дабі дамовіліся пра новы абмен ваеннапалоннымі
Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч
Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй