БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне кароў на ферме патруцілі ўгнаеннямі

4.02.2026 / 22:44

Nashaniva.com

Інцыдэнт на сельгаспрадпрыемстве «Золак-Агра», што ў аграгарадку Чыркавічы Светлагорскага раёна, звязваюць з недаглядам галоўнага агранома, якая не кантралявала ачыстку тэхнікі.

Кіраўнік прадпрыемства Юрый Рудніцкі тлумачыць прычыны таго, што адбылося

На гэтай ферме ў грузавіках спачатку перавозілі ўгнаенні, а пасля ў іх жа, не чысцячы — корм для жывёлы.

У выніку загінулі 16 кароў, як дойных, так і маладых.

Нанесеную шкоду ацанілі ў 50 000 рублёў, галоўнага агранома ўжо прыцягнулі да суда.

Выканаўчы дырэктар гэтага прадпрыемства Юрый Рудніцкі ў каментарыі для дзяржаўнага тэлебачання заявіў, што сітуацыя цяпер знаходзіцца «пад строгім кантролем», а корм і ўгнаенні цяпер ужо навучаныя супрацоўнікі будуць вазіць у розных машынах.

Чытайце таксама:

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Каранік прапанаваў праводзіць супраць падзяжу жывёлы «палітыку НЭП»

Лукашэнка прыгразіў паздымаць галовы за падзеж жывёлы

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы

Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»

Каментары да артыкула