БЕЛ Ł РУС

Новы пакет санкцый супраць Расіі зацвердзяць у гадавіну пачатку вайны

29.01.2026 / 20:29

Nashaniva.com

Новы, 20‑ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі плануюць зацвердзіць 24 лютага. Пра гэта паведаміла высокая прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кая Каллас пасля пасяджэння Савета ЕС па замежных справах 29 студзеня, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Кая Калас адзначыла, што дзяржавы ‑— члены ЕС прапануюць розныя меры, сярод якіх поўная забарона на марскія паслугі, а таксама санкцыі ў сферы энергетыкі і мінеральных угнаенняў. Пры гэтым пакуль няма кансэнсусу наконт канчатковага зместу пакета.

«Я не магу сказаць, што ў нас ёсць згода цяпер, інакш мы б ужо абвясцілі, што ў нас ёсць згода. Але сёння ў нас было шмат размоў (пра гэта) — і цяпер мы працягваем працаваць над гэтым», — заявіла еўрачыноўніца.

На наступным тыдні Еўракамісія павінна апублікаваць прапанову па новым пакеце санкцый. Вядомыя планы Францыі зрабіць яго асабліва жорсткім у адносінах да расійскага «ценявога флоту».

Таксама паведамляецца, што група еўракамісараў, у склад якой уключана еўракамісарка па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос, наведае Кіеў да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Літвы: Тэма аднаўлення транзіту беларускіх угнаенняў штучна нагнятаецца

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры

Каментары да артыкула