БЕЛ Ł РУС

Варажбітка са Стоўбцаў абдурыла людзей на 80 тысяч рублёў

28.01.2026 / 17:02

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся два чалавекі, якія сталі ахвярамі інтэрнэт-махлярства. Разам яны пералічылі варажбітцы каля 80 тысяч рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

46‑гадовая жыхарка Мінска паведаміла, што ў жніўні мінулага года, перажываючы цяжкасці ў сямейным жыцці, звярнулася да варажбіткі — 37‑гадовай жыхаркі Стоўбцаў. Пасля раскладвання картаў Таро тая заявіла пра «сур’ёзныя праблемы» і прапанавала зняць псоту з дапамогай платных абрадаў. Жанчына пагадзілася і пералічыла на названы рахунак 37 тысяч рублёў, у тым ліку і крэдытныя грошы. Падман працягваўся да снежня 2025 года.

Падобным чынам у той жа перыяд пацярпеў і 53‑гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна, які знайшоў аб’яву пра «зняцце псоты». Варажбітка папрасіла яго даслаць фота твару, далоні і запясця. Пад яе ўплывам мужчына ў агульным ліку пералічыў за «паслугі» 42 тысячы рублёў.

Супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю Мінскай вобласці ўстанавілі асобу падазраванай і затрымалі яе. Атрыманыя грошы жанчына патраціла на асабістыя патрэбы і прайграла ў анлайн-казіно.

Следчыя распачалі супраць жанчыны крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры. Зламысніцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Мінчанка прадала кватэру і перадала махлярам $63 000

У Мінску затрымалі 21‑гадовага кур'ера тэлефонных махляроў

19‑гадовы мінчук схаваў для махляроў пад елкай у парку грошы і прысыпаў снегам

11‑гадовы школьнік вынес махлярам хатні сейф з грашыма і каштоўнасцямі

Каментары да артыкула