Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы паведаміў, што праз зафіксаваныя ў небяспечнай зоне навігацыйныя адзнакі, характэрныя для паветраных шароў, паветраная прастора над Віленскім аэрапортам абмежаваная да 20:05 па літоўскім часе (21:05 па беларускім).
Фота ілюстрацыйнае
«Службы назіраюць і аналізуюць рух навігацыйных адзнак і, пры наяўнасці магчымасці, могуць прыняць рашэнне аб адкрыцці паветранай прасторы раней. Калі толькі гэта будзе бяспечна. Просім пасажыраў сачыць за інфармацыяй аэрапорта і сваіх авіяперавозчыкаў», — паведаміў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі.
Паветраная прастора абмежаваная з 19:05 па літоўскім часе (20:05 па беларускім).
Апошні раз перад тым Віленскі аэрапорт закрываўся праз шары з Беларусі амаль два месяцы таму, 6 снежня 2025 года.
Чытайце таксама:
Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі
Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў
ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў