БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ратыфікавалі візавае пагадненне з Аманам

27.01.2026 / 18:22

Nashaniva.com

27 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Аманам аб узаемнай адмене віз. 

Сталіца Амана Маскат. Фота: vecteezy.com

Дакумент прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і транзіт для грамадзян абедзвюх краін.

Пры гэтым тэрмін бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не можа перавышаць 30 дзён з моманту ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу года абмежаваная 90 днямі.

Чытайце таксама:

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі

Лукашэнка ў Амане ўжо цэлы дзень, але мясцовыя ведамствы і СМІ пра гэта маўчаць

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?

Каментары да артыкула