Грамадзяніна Латвіі асудзілі на прымусовае лячэнне ў Беларусі па палітычнай справе
У Беларусі быў асуджаны 45‑гадовы грамадзянін Латвіі Дзмітрый Сіўко. У 2022 годзе ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля яго асудзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), даведалася «Вясна».
Мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам. Далейшы яго лёс і дакладнае месцазнаходжанне праваабаронцам невядомыя.
Чытайце таксама:
Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў
Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна
Журналісту Алегу Супрунюку ў калоніі не даюць карыстацца слыхавым апаратам